Джозеф Бройдзі
Джозеф Бройдзі | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 12 сакавіка 1877 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 жніўня 1937 (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Краіна | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | musical theatre composer |
Выхаванцы | Джордж Гершвін |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джозэф Бройдзі (англ.: Joseph Brody; 12 сакавіка 1877, Ляхавічы Мінскай губерні — 16 жніўня 1937, Нью-Ёрк) — амерыканскі дырыжор, яўрэйскі кампазітар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў мястэчку Ляхавічы ў сям’і краўца. Вучыўся ў хедары. У 1887 г. бацька эмігруе ў ЗША. Ён аддае сына ў слонімскі ешыбот, дзе малы Бройдзі правучыўся 6 гадоў. Калі ў Слоніме праводзіліся кантарскія выпрабаванні, Бройдзі кідаў вучобу і спяваў у сінагагальным хоры. Яго заўважыў кантар Машэ Бас, які ўзяў Бройдзі ў Беласток. У Беластоку спяваў у сінагозе Міхаэля Заблудоўскага.
Калі Бройдзі страціў голас, ён пачаў складаць літургічную музыку. Калі ж Бройдзі напісаў для кантара Давіда Ройтмана музыку да псалму «Эйн камоха / אין כמוך», адразу прыйшло запрашэнне кантара Каханэ заняць пасаду дырыжора Віленскай сінагогі. Пасля гэтага Бройдзі працуе ў Пінску ў кантара Ёэля Зеліга.
З 1895 г. жыў у ЗША. Па прыездзе, на працягу кароткага часу працаваў з кантарам Куперам, дырыжорам філадэльфійскай сінагогі на вуліцы Форсайт. І тут з’явілася прапанова Морыса Фінкеля: працаваць дырыжорам у Яўрэйскім тэатры на Арч-стрыт. Бройдзі пагадзіўся і прапрацаваў у Фінкеля 2 гады. Потым ён працуе дырыжорам у нью-ёркскім тэатры Стан Дувіда Кеслера. У Кеслера Бройдзі вяртаецца да кампазіцыі і пачынае пісаць музыку для спектакляў. Першымі сталі «Рахіль» і «Знамя войскі Юды» па п’есах Аврума-Міхла Шарканскага. Бройдзі і Кеслер супрацоўнічалі 22 гады. Затым 2 гады ён працаваў у Народным тэатры Шульмана і Равіжэра, 2 гады ў тэатры Ліберці Міхла Міхлеска, год у тэатры Хопкінсана. Усюды Бройдзі сумяшчаў пасады дырыжора і кампазітара.
Напісаў музыку да больш чым 60 спектакляў, сярод іх:
- «Гот, мэнч ун тайвл / Бог, чалавек і чорт» Якава Гордзіна;
- «Ды шэйнэ Мір’ям / Харашуха Мір’ям» яго ж;
- «Дос ідышы һарц / Яўрэйскае сэрца» Ёзэфа Латайнэра;
- «Юдыт ды цвэйтэ / Юдыт другая» яго ж;
- «Ём һахупэ / Дзень вянчання» яго ж;
- «Дэр фальшэр шрыт / Ілжывы крок» яго ж;
- «Ды шхейнім / Суседзі» Залмана Лібіна;
- «Ды махт фын лайдэншафт / Сіла страсці» яго ж;
- «А хавэр ян лэбен / Сябар жыцця» Шлоймэ Стэйнберга;
- «Фаргесэнэ мамэс / Забытыя маці» яго ж;
- «Ды эрштэ лібэ / Першая любоў» Аншла Шора;
- «Дэр Курбн / Ахвяра» Мойшы Гурвіца;
- «Дос ланд фын трэрн / Зямля слёз» Ісідара Залатарэўскага.
У 1934 напісаў музыку да экранізацыі п’есы Якава Гордзіна «Дэр ідышэр кеніг Лір / Яўрэйскі кароль Лір». Рэжысёрам фільма быў Гары Тамашэўскі.
Дачка — Эстэла Бройдзі (англ.: Estelle Brody). Сын — Мюрэй Бройдзі (англ.: Murray L. Brody)[1].