Джо Ковач

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лёгкая атлетыка
Джо Ковач
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя штурханне ядра
Нарадзіўся 28 чэрвеня 1989(1989-06-28)[1] (34 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 183 см
Вага 133 кг
IAAF 14243308
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джозеф Матыяс Ковач (англ.: Joseph Mathias Kovacs; нар. 28 чэрвеня 1989, Бетлехем, Пенсільванія) — амерыканскі штурхальнік ядра, двухразовы сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў (2016 і 2020), двухразовы чэмпіён свету (2015 і 2019).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Бетлехеме, аднак вырас у горадзе Назарэт, штат Пенсільванія. Ягоны бацька Джозеф Ковач мае венгерскія карані, ён памёр, калі Джо Ковачу было ўсяго 7 гадоў. Выхаваннем Джо займалася маці Джаана. Штурханнем ядра ён захапіўся падчас вучобы ў школе. Выпускнік Універсітэта штата Пенсільванія 2012 года па спецыяльнасці «Эканоміка і інжынерыя нафты і газу».

На чэмпіянаце свету 2015 года ў Пекіне Ковач выйграў золата з вынікам 21.93 м, чэмпіён свету 2011 і 2013 гадоў Давід Шторль адстаў на 19 см.

На Алімпійскіх гульнях 2016 года Ковач заняў другое месца з вынікам 21,78 м, чэмпіёнам з алімпійскім рэкордам стаў Раян Краўзэр (22,52 м).

На чэмпіянаце свету 2019 года ў горадзе Доха барацьба ў штурханні ядра была адной з найбольш захапляльных у гісторыі найбуйнейшых спаборніцтваў. Ковач вырваў перамогу ў апошняй спробе фіналу, устанавіўшы рэкорд чэмпіянатаў свету, асабісты рэкорд і паказаўшы лепшы вынік сезона ў свеце — 22,91 м. Раян Краузер адстаў на 1 см, устанавіўшы асабісты рэкорд, а новазеландзец Томас Уолш таксама паказаў 22,90 м рэкорд Акіяніі), але застаўся трэцім.

На Алімпійскіх гульнях 2020 года нечакана з цяжкасцю прайшоў кваліфікацыю (20,93 м), але потым у фінале пацвердзіў свой узровень і вынікам 22,65 м стаў другім пасля Раяна Краўзера (23,30 м).

У 2023 годзе на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў Будапешце Ковач стаў трэцім у штурханні ядра з вынікам 22,12 м. Чэмпіянат свету ў Будапешце стаў пятым запар, на якім Ковач заваяваў медаль у штурханні ядра.

Зноскі

  1. World Athletics database
  2. Olympedia — 2006.