Джэксан Шольц
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | спрынт[d] |
Нарадзіўся |
15 сакавіка 1897[1][2] |
Памёр |
26 кастрычніка 1986[1][2] (89 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 172 см |
Вага | 61 кг |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джэксан Волні Шольц (англ.: Jackson Volney Scholz; 15 сакавіка 1897 — 26 кастрычніка 1986) — амерыканскі лёгкаатлет, алімпійскі чэмпіён, экс-рэкардсмен свету.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Джэксан Шольц нарадзіўся ў 1897 годзе ў Б’юкенене (акруга Берыэн штата Мічыган), ЗША. Памёр ва ўзросце 89 гадоў у горадзе Дэлрэй-Біч, штат Фларыда, ЗША.
Спартыўная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 1920 годзе на Алімпійскіх гульнях у Антверпене ён заваяваў залаты медаль у эстафеце 4 × 100 м, а на дыстанцыі 100 м прыйшоў 4-м.
У 1924 годзе на Алімпійскіх гульнях у Парыжы ён заваяваў залаты медаль на дыстанцыі 200 м, і сярэбраны — на дыстанцыі 100 м, саступіўшы Гаральду Абрахамсу з Вялікабрытаніі (іх барацьба знайшла адлюстраванне ў фільме «Вогненныя калясніцы»).
У 1928 годзе на Алімпійскіх гульнях у Лондане Джэксан Шольц спачатку падзяліў на дыстанцыі 200 м 3-е месца з Хельмутам Кёрнігам з Германіі, але затым суддзі вырашылі, што яны на наступны дзень павінны здзейсніць яшчэ адзін забег. Шольц да таго часу ўжо пачаў адзначаць заканчэнне спаборніцтваў, і было відавочна, што на наступны дзень ён спаборнічаць не зможа, то ён адмовіўся ад барацьбы.
Зноскі
- ↑ а б Jackson Volney Scholz // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France Jackson Scholz // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- Нарадзіліся 15 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1897 годзе
- Нарадзіліся ў акрузе Берыэн (Мічыган)
- Памерлі 26 кастрычніка
- Памерлі ў 1986 годзе
- Памерлі ў акрузе Палм-Біч
- Асобы
- Лёгкаатлеты паводле алфавіта
- Спартсмены паводле алфавіта
- Бегуны на кароткія дыстанцыі ЗША
- Алімпійскія чэмпіёны ад ЗША
- Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы
- Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1920 года
- Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1924 года
- Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1928 года
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1920 года
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1924 года
- Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 1924 года