Джэкі Уілсан
| Джэкі Уілсан | |
|---|---|
| англ.: Jackie Wilson | |
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Дата нараджэння | 9 чэрвеня 1934[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 21 студзеня 1984[1][2][…] (49 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Краіна | |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесіі | спявак |
| Гады актыўнасці | з 1953 |
| Пеўчы голас | тэнар |
| Інструменты | вакал |
| Жанры | соўл[d] |
| Псеўданімы | Mr. Excitement[4] |
| Лэйблы | Brunswick Records[d], Federal Records[d] і Dee Gee Records[d] |
| Узнагароды | |
Джэкі Уілсан (англ.: Jackie Wilson, поўнае імя — Джэк Лерой Уілсан малодшы (англ.: Jack Leroy Wilson, Jr.); 9 чэрвеня 1934 — 21 студзеня 1984) — афраамерыканскі спявак з Дэтройта, працаваў на стыку рытм-энд-блюзу і рок-н-ролу.
Першы вакальны гурт Джэкі Уілсан стварыў у 17 гадоў. Пасля неаднаразовай змены складу ён атрымаў назву «The Dominoes». Разам з гуртом удзельнічаў у шоу Алана Фрыда «Баль месяцовага пса» ў сакавіку 1953 года, якое было арганізавана ў Кліўлендзе на стадыёне «Арэна», якая ўмяшчае 10 000 гледачоў. Майкл Джэксан лічыў яго сваім настаўнікам танцаў. Прыняў іўдаізм.
Найлепшыя запісы Уілсана былі напісаныя і спрадзюсаваныя ў канцы 1950-х дэтройтцам Беры Гордзі — будучым заснавальнікам гіганта гуказапісу «Motown Records». Сінгл, які выйшаў у сакавіку 1958 года «Lonely Teardrops» заняў 1-е месца ў чартах чорнай музыкі, 7-е месца ў Billboard Hot 100.
Зноскі
- 1 2 Cooper C. L. Jackie Wilson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Jackie Wilson // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 14 чэрвеня 2024.
- ↑ Národní autority České republiky Праверана 30 жніўня 2020.