Джэнералі Арэна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сцяг Чэхіі Generali Арэна
Toyotaarena.jpg
Месцазнаходжанне Прага, Чэхія
Пабудаваны 1921
Уладальнік Спарта Прага
Умяшчальнасць 19 416
Хатняя каманда Спарта Прага,
Зборная Чэхіі
Памеры поля 105×68 м
Commons-logo.svg [[commons:Category:Stadion of Sparta Prague on Letná|Сцяг Чэхіі Generali Арэна]] на Вікісховішчы

Generali Арэна — футбольны стадыён у Празе, хатні для пражскай «Спарты», таксама тут часта праводзяцца хатнія матчы зборнай Чэхіі па футболе. Раней вядомы як Стадыён Летна (чэшск.: Letná Stadium), Таёта Арэна (2003—2007), AXA Арэна (2007—2009), з 2009 года пераназваны ў гонар фундатара ў Generali Арэна.

Першы стадыён на гэтым месцы быў пабудаваны ў 1921 годзе і быў цалкам драўляным. У 1934 годзе арэна перажыла моцны пажар і была перабудавана нанова. Такім чынам, да 1937 годзе з'явілася жалезабетонная канструкцыя галоўнай трыбуны. У 1969 годзе пачалася рэканструкцыя стадыёна, і да 1973 годзе ён прыняў сучасны выгляд, умяшчаючы 35 880 чалавек. Апошні капітальны рамонт быў праведзены ў 1994 годзе. Агульная ёмістасць стадыёна пасля рэканструкцыі склала 20 854 чалавека.

Па праве лічыцца лепшым футбольным стадыёнам горада. Зручны, кампактны, ціхі стадыён размясціўся непадалёк ад станцый метро Градчанска (Hradcanska) і Влтаўска (Vltavska) (на шляху да стадыёна ад другой станцыі сустракаецца шмат бараў). Фанаты «Спарты» збіраюцца за паўднёвымі варотамі.

Паркоўка на тэрыторыі стадыёна ўмяшчае 8 доўгапамерных грузавікоў, 2 аўтобуса і 50 легкавых аўтамабіляў. За межамі стадыёна маецца больш ёмістая паркоўка для 120 аўтобусаў і 1 200 легкавых аўтамабіляў.

Трыбуны[правіць | правіць зыходнік]

  • Агульная ёмістасць стадыёна: 20 854
  • Ёмістасць без VIP і ложы прэсы: 20 374
  • Месцаў на адкрытай трыбуне: 9 816
  • Месцаў на крытай трыбуне: 8 111 (па стане на 15 снежня 2010 усе трыбуны былі пад "брылямі")
  • Цэнтральная трыбуна: 2 447
  • Ложы прэсы: 80
  • VIP: 800

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]