Дзед-Барадзед

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзед-Барадзед
Дзед-Барадзед.jpeg
Серыя «Калыханка»
Першае з'яўленне 1985
Інфармацыя

Дзед-Барадзед — лялька-вядучы ў тэлепраграме «Калыханка» на Беларускім Тэлебачанні. З’явіўся ў эфіры у 1985[1] ці 1987[2] годзе «Калыханкі», напачатку расказваў казкі сам, без мультфільмаў.

Лялькаю кіравалі тры акцёры: адзін тузаў за ручкі, другі — за ножкі, а трэці кіраваў мімікай.

Асістэнт рэжысёра Іван Беладубенка пісаў тэксты для лялькі. Пасля звальнення Беладубенкі, займацца Дзедам ніхто больш не захацеў і ляльку паклалі ў рэквізітарскую. Праз нейкі час яна дзіўным чынам знікла.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Куды знік Дзед-Барадзед Кацярына Габышава, «Народная газета»
  2. Дзед Барадзед был самой дорогой куклой «Калыханки» Алеся Ганевіч, Космольская правда в Беларуси 13 жніўня 2009