Перайсці да зместу

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дзень незалежнасці Беларусі)
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
Срэбраная манета НБ РБ, прысвечаная Дню Незалежнасці
Тып Дзяржаўнае
інакш Дзень Рэспублікі
Значэнне У гэты дзень у дзень у 1944 годзе сталіца Беларусі — горад Мінск быў вызвалены ад нацысцкіх захопнікаў
Дата 3 ліпеня
Святкаванне канцэрты, парады, салюты

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) — галоўнае дзяржаўнае свята. Адзначаецца 3 ліпеня — у дзень вызвалення ў 1944 годзе горада Мінска ад нацысцкіх захопнікаў. Рашэнне аб святкаванні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь 3 ліпеня было прынята на рэферэндуме 1996-га года. Да таго часу ён адзначаўся 27 ліпеня — у гэты дзень у 1990-м Вярхоўны Савет БССР прыняў дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.

Паштовая марка, прысвечаная Дню Незалежнасці

Галоўнае мерапрыемства свята — урачысты парад. Упершыню парад з удзелам ваеннай тэхнікі, авіяцыі і пешых разлікаў прайшоў у Мінску 3 ліпеня 1997 года, тады яго правялі на плошчы Незалежнасці. Парада на галоўнае дзяржаўнае свята не было ў 1999 годзе, мерапрыемства адмянілі з-за трагедыі на Нямізе. У 2021 годзе ваенны парад таксама не прайшоў — тады аб прычыне яго адмены не паведамлялася. У 2022 годзе парад ізноў не адбыўся[1].

Зноскі