Дзень Zero

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кейтаўнцы ля крыніцы, люты 2018

Дзень Zero, або Кейптаўнскі водны крызіс — сітуацыя, што склалася вакол вадазабеспячэння Кейптаўна у другой палове 2010-х. У выніку Кейптаўн стаў першым вялікім горадам свету, што рызыкуе застацца зусім без прэснае вады

Прыродныя перадумовы[правіць | правіць зыходнік]

Дамбы ў ваколіцах Кейптаўна

Кейптаўн размешчаны на крайнім паўднёвым захадзе Афрыкі ў міжземнаморскай вобласці субтрапічнага клімату, для якой характэрная дастатковая колькасць ападкаў (каля 500 мм) з нераўнамерным выпадзеннем на працягу года: амаль усе дажджы ідуць узімку. У гарачы і засушлівы летні перыяд (снежань-люты), калі вада найбольш патрэбная, яе чакаць няма адкуль. З мэтай раўнамернага выкарыстання рачнога сцёку на рэках у ваколіцах Кейптаўна былі створаны вадасховішчы, закліканыя забяспечыць горад вадой улетку.

Крызіс[правіць | правіць зыходнік]

Узровень вады ў вадасховішчах. Калі ён ніжэй за 13,5 %, падача вады спыняецца

Пачынаючы з 2015 у выніку штогадовай нястачы зімовых ападкаў узровень вады ў вадасховішчах пачаў імкліва падаць. У пачатку 2018 былі агучаны прагнозы аб тым, што ў красавіку колькасць вады акажацца недастатковай для вадазабеспячэння Кейптаўна, і ўлады горада анансавалі свае планы на Дзень Zero — дзень, калі вада знікне. Аднак, дзякуючы палітыцы вадазберажэння, шырока падтрыманай гараджанамі, спажыванне вады ўдалося знізіць болей чым удвая. У выніку ўзровень вадасховішчаў да красавіка нават падняўся, а Дзень Zero быў адкладзены мінімум да 2019. Багатыя дажджы зімы 2018 дазволілі жыхарам рэгіёна глядзець у будучыню з надзеяй. У верасні ўзровень вады ў вадасховішчах падняўся да 70 %, пасля чаго некаторыя абмежаванні на спажыванне вады былі знятыя. Цяпер кейптаўнцы могуць паліваць муніцыпальнай вадой сады, але з лейкі а не са шланга; мыць машыну з вядра; напаўняць басейн, але толькі такі, што мае накрыўку ад выпарэння.

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Папярэджанне аб тым, што кран не працуе, 2018
  • Праз недастатковае арашэнне сельская гаспадарка не далічылася 1,17 млрд даляраў. 37 000 чалавек страцілі працу ў аграрным сектары.
  • Урачы кажуць, што праз непамытыя рукі вельмі хутка пачнуць распаўсюджвацца інфекцыйныя хваробы
  • Прыток турыстаў у студзені 2018 упаў у параўнанні з аналагічным часам папярэдняга года
  • Пазітыўным вынікам можна назваць тое, што улады і жыхары Кейптаўна набылі першы ў сучасным свеце вопыт змагання з масштабным дэфіцытам вады, гэты каштоўны вопыт пераймуць і іншыя гарады, што непазбежна сутыкнуцца з такой праблемай