Дзмітрый Юр’евіч Мерзлякоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзмітрый Юр’евіч Мерзлякоў
Дата нараджэння: 10 снежня 1964(1964-12-10) (54 гады)
Месца нараджэння:
Альма-матар:
Месца працы:
Член у:

Дзмітрый Юр’евіч Мерзлякоў (нар. 10 снежня 1964, г. Свярдлоўск, РСФСР)  — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1990 годзе ленінградскі Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна па спецыяльнасці «Архітэктар-мастак» (выкладчыкі В. С. Валансевіч, В. А. Ухаў, Б. І. Кахно).  У 19901994 гадах працаваў у «Творчай майстэрні архітэктара Л. В. Маскалевіча»; у 19941997 гадах у «Творчай майстэрні архітэктара Ю. Ф. Патапава»; з 1997 года ў праектным прадпрыемстве ТАА «КМК-2».

Член Беларускага саюза архітэктараў з 2003 года.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны дыпломам лаўрэата Саюза архітэктараў СССР за праект «Будынкі з нетрадыцыйных матэрыялаў метадам безапалубнага маналіта» (у складзе аўтарскага калектыва) (1991), дыпломам БСА II ступені ў намінацыі «Інтэр’еры адміністрацыйнага будынка па вул. Панамарэнкі ў г. Мінску» (аўтарскі калектыў у складзе Д. Мерзлякоў, Ю. Вірасаў, А. Калінін) (1999). Пераможца Рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшы твор года ў намінацыі «Індывідуальныя катэджныя і дачныя домікі» за праекты жылых дамоў катэджнага тыпу для індывідуальных забудоўшчыкаў (1995), у намінацыі «Інтэр’еры будынкаў і збудаванняў» за праект рэстарана «У Францыска» ў г. Мінску (2002). Узнагароджаны дыпломам лаўрэата БСА на VI нацыянальным фестывалі архітэктуры ў намінацыі «Інтэр’еры» за праект інтэр’ераў фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Нацыянальнага банка РБ у заказніку «Азёры» Гродзенскага р-на (аўтарскі калектыў у складзе: Д. Мерзлякоў, А. Клябанская, А. Чахлова, М. Ярмоленка) (2005).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мерзляков Дмитрий Юрьевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.