Дзяніс Леанідавіч Шчарбакоў
Нарадзіўся |
7 жніўня 1978 (46 гадоў) |
||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | |||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
|
Дзяніс Шчарбакоў (нар. 7 жніўня 1978, Віцебск, Беларусь) — беларускі футбольны суддзя. Суддзя ФІФА з 2012 года.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]10 гадоў займаўся прафесійным футболам ў якасці гульца. Гуляў у нападзенні за «Клімавец» (пазней «Віцебск-2»), віцебскі «Лакаматыў», «Рудзенск», «Оршу», а таксама за міні-футбольны «Віцязь». Прыцягваўся ў рады юнацкай зборнай Беларусі.
У 2004-м скончыў гульнявую кар’еру, каб праз некалькі гадоў вярнуцца на поле ўжо ў якасці галоўнага арбітра. Матчы вышэйшай лігі абслугоўваў з 2010 года, а ў 2012-м стаў рэферы ФІФА, атрымаўшы права працаваць на матчах міжнароднага ўзроўню — як нацыянальных зборных, так і еўракубкаў. Часта ездзіў на паядынкі Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы ў якасці рэзервовага арбітра ў брыгадзе гамяльчаніна Аляксея Кульбакова. Сам у ролі галоўнага арбітра дэбютаваў у ЛЧ у 2018-м (адсудзіў паядынак першага кваліфікацыйнага раунда паміж «Спартаком» з Трнавы і «Зрынскі» з Босніі і Герцагавіны)
У 2021 годзе адпрацаваў апошні сезон у Беларусі і вырашыў пайсці з судзейства. Да таго моманту за плячыма арбітра было больш за 300 матчаў на найвышэйшым узроўні (паказаў у іх 1258 жоўтых картак, 70 чырвоных і 99 разоў прызначаў пенальці)[1].
Зноскі
- Нарадзіліся 7 жніўня
- Нарадзіліся ў 1978 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебску
- Ігракі ФК Віцебск-2
- Ігракі ФК Лакаматыў Віцебск
- Ігракі ФК Рудзенск
- Ігракі ФК Орша
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Футбольныя суддзі Беларусі
- Выпускнікі БДУФК
- Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта