Дзяржаўная служба
Выгляд
Дзяржаўная служба — від прафесійнай дзейнасці.
Беларусь
[правіць | правіць зыходнік]
У Рэспубліцы Беларусь дзяржаўная служба вызначаецца як прафесійная дзейнасць яе грамадзян, якія займаюць дзяржаўныя пасады для непасрэднага ажыццяўлення дзяржаўных паўнамоцтваў і (або) забеспячэння выканання функцый дзяржаўных органаў або службовых асоб Рэспублікі Беларусь.
Прававую аснову дзяржаўнай службы ў Рэспубліцы Беларусь ствараюць Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Закон Рэспублікі Беларусь ад 1 чэрвеня 2022 года № 175-З «Пра дзяржаўную службу ў Рэспубліцы Беларусь» і іншыя заканадаўчыя акты[1].
Віды дзяржаўнай службы:
- Дзяржаўная грамадзянская служба;
- Ваенная служба;
- Служба ў ваенізаваных арганізацыях.
Гл. таксама: Дзяржаўны служачы