Дзяржаўныя музеі Берліна
Дзяржаўныя музеі Берліна (ням.: Staatliche Museen zu Berlin) — аб'яднанне музейных фондаў Берліна, якія знаходзяцца ў распараджэнні Фонду прускай культурнай спадчыны і фінансуецца з федэральных сродкаў.
У склад Дзяржаўных музеяў Берліна ўваходзяць 17 музеяў, размешчаных у пяці музейных цэнтрах горада, а таксама дзве навукова-даследчыя шстановы:

раён Мітэ
- На Музейным востраве:
- Пергамскі музей (Пярэднеазіяцкі музей, Музей ісламскага мастацтва і Антычны збор з Цэнтральным архівам Дзяржаўных музеяў Берліна);
- Музей Бодэ (Скульптурны збор і Музей візантыйскага мастацтва, а таксама Манетны кабінет);
- Старая нацыянальная галерэя;
- Стары музей (Антычны збор, Егіпецкі музей і збор папірусаў);
- Новы музей;
- Фрыдрыхсвердэрская царква

раён Ціргартэн
- У «Культурфоруме»:
- Карцінная галерэя;
- Музей дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;
- Гравюрны кабінет (калекцыя малюнкаў і друкаванай графікі);
- Бібліятэка мастацтваў;
- Новая нацыянальная галерэя;
- Гамбургскі вакзал — Музей сучаснасці

раён Шарлотэнбург
- Музей першабытнай і ранняй гісторыі;
- Музей Берггруна (да лютага 2004 г. — калекцыя Берггруна);
- Музей фатаграфіі/Фонд Хельмута Ньютана;
- Музей Шарфа-Герстэнберга;
- Гіпсавая майстэрня
раён Далем (Музейны цэнтр Берлін-Далем)

раён Кёпенік
- Музей дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў палацы Кёпенік
Навукова-даследчыя ўстановы
- Інстытут музейных даследаванняў;
- Навукова-даследчыя лабараторыі імя Ратгена
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзяржаўныя музеі Берліна
- Афіцыйны сайт