Дзяржаўны ўніверсітэт у Элізабэт-Сіці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзяржаўны ўніверсітэт у Элізабэт-Сіці
англ.: Elizabeth City State University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Elizabeth City State University
Заснаваны 1891
Студэнты 2 002[1]
Размяшчэнне Элізабэт-Сіці, Паўночная Караліна, ЗША
Сайт ecsu.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзяржаўны ўніверсітэт у Элізабэт-Сіці (англ.: Elizabeth City State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Элізабэт-Сіці у штаце Паўночная Караліна.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Гэта гістарычна "чорны" ўніверсітэт, дзе традыцыйна большасць студэнтаў складаюць афраамерыканцы.

Кампус і шэсць навакольных будынкаў уключаны ў гістарычную акругу, занесеную ў Нацыянальны рэестр гістарычных месцаў у 1994 годзе.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дэпартамент авіяцыі і кіравання надзвычайнымі сітуацыямі
  • Дэпартамент бізнесу, бухгалтарскага ўліку і спартыўнага менеджменту
  • Дэпартамент адукацыі
  • Дэпартамент англійскай мовы і лічбавых медыяў
  • Дэпартамент здароўя і чалавеказнаўства
  • Дэпартамент матэматыкі, інфарматыкі і інжынерных тэхналогій
  • Дэпартамент ваеннай навукі
  • Дэпартамент музыкі і выяўленчага мастацтва
  • Дэпартамент прыродазнаўства
  • Дэпартамент сацыяльных навук

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]