Дзяцінства

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гульні з'яўляюцца звычайным заняткам дзяцей

Дзяцінства — жыццёвы адрэзак паміж нараджэннем і падлеткавым узростам, які заканчваецца з наступам палавога паспявання (пубертатны перыяд).

Дзяцінства з'яўляецца не толькі натуральным працэсам, але і сацыяльным і культурным набыткам. Да канца сярэднявечча не існавала паняцця «Дзяцінства», у сэнсе жыццёвага адрэзка.

Філіп Ар'ес — французскі медыевіст і гісторык у сваіх даследаваннях апісаў жыццё дзяцей у раннім сярэднявеччы. На яго думку не было значнага падзелу паміж дарослымі і дзецьмі. У той час дзеці апраналіся як дарослыя і дапамагалі ім толькі да таго узросту, пакуль дзеці яшчэ не ўмелі самастойна хадзіць, а пасля таго, як дзеці ўжо маглі самастойна «перасоўвацца» яны ўжо лічыліся «дарослымі». Дзеці былі «маленькімі дарослымі». Не існавала ні прасторавага ні сацыяльнага адмежавання паміж дарослымі і дзецьмі. Важнай была колькасць дзяцей, а не індывідуальныя здольнасці кожнага. Паколькі ў той час дзецям не надавалі асаблівай увагі, таму і не існавала паняцця «дзяцінства».

Аднак іншыя навукоўцы ўспрымаюць даследаванне дзяцінства Філіпа Арые не «вынаходніцтвам дзяцінства», як гэта называе Арые, а простым развіццём гэтага паняцця на працягу стагоддзяў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Hurrelmann Klaus, Bründel Heidrun: Einführung in die Kinderforschung, Weinheim, Basel, Berlin, 2003