Дом пад гарачым сонцам

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дом пад гарачым сонцамM:
Жанр psychological drama[d]
Рэжысёр
Сцэнарыст
Кампазітар
Кінакампанія Узбекфільм[d]
Працягласць 82 хв.
Краіна

Дом пад гарачым сонцам — савецкі фільм 1977 года, зняты на кінастудыі «Узбекфільм», дэбютная праца рэжысёраў Зіновія Ройзмана  (руск.) і Георгія Бзарава, знятая пад кіраўніцтвам Равіля Батырава  (руск.)[1]. Лаўрэат Усесаюзнага кінафестывалю, фільм паглядзелі 2,6 млн гледачоў[2].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Малады хлопец Эркін, які толькі ўступае ў дарослае жыццё, працуе на будоўлі, ён любіць сваю працу, не трывае халтуры, прынцыповы — у брыгадзе яго паважаюць, ён у свае дваццаць з невялікім гадоў аўтарытэт і кумір ўсёй будоўлі. Ён улюбляецца ў дзяўчыну Назіру, прадаўшчыцу, якая трохі за яго старэйшая. Дзяўчына адказвае ўзаемнасцю. Але Назіра была замужам і ў яе ёсць дачка, і яна моцна перажывае як да гэтага паставіцца Эркін. Эркін даведаўшыся пра гэта паводзіць сябе нерашуча: і не ў традыцыях справа, і не ў яго бацьках (якія не супраць шлюбу), а менавіта ў ім, яго характары — бескампрамісным і асцярожным. Закаханыя сварацца, і Назіра вырашае парваць з ім. Эркін цяжка перажывае. Адначасова ў яго ўзнікаюць праблемы на будоўлі — з-за пастаўленых дрэнных матэрыялаў брыгада адмаўляецца працаваць, што прыводзіць да адкрытага канфлікту Эркіна з начальствам… падзеі гэтых некалькіх дзён зменяць Эркіна, сур’ёзныя пытанні прымушаюць яго задумацца і зразумець, што трэба сур’ёзна браць адказнасць за свае словы і ўчынкі.

Надзіра — сціплая прадаўшчыца, мінімум слоў, толькі вочы. Да таго ж яна старэйшая за мяне на цэлых чатыры гады, ёй 25, яна ўжо пабывала замужам, у яе дзіця. Надзіра — чалавек замкнуты, глыбока перажывае і сваё шчасце і сваё гора. Яна пагарджае прымхамі і разам з тым баіцца, што гэтыя састарэлыя погляды на ўзаемаадносіны паміж людзьмі падзяляе яе каханы Эркін.

— выканаўца ролі Надзіры актрыса Дыларом Камбарава

У ролях[правіць | правіць зыходнік]

У эпізодах: Хабіб Нарыманаў, Саіб Хаджаеў  (руск.), Ульмас Аліхаджаеў  (руск.), Лола Бадалава, Татыбюбю Турсунбаева  (руск.), Лутфула Сагдулаеў, Тамара Машэева, Абдужаліл Бурыбаеў, Аляксандр Гарэлік  (руск.) і інш.

Песні і музыка з фільма[правіць | правіць зыходнік]

У 1979 годзе песня і мелодыя з фільма выйшлі на грампласцінцы "Музыка І Песні З Кінафільмаў «Дом Пад Гарачым Сонцам»/«Пятая Пара Года»" фірмы «Мелодыя» (Г62-07245-46).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Искусство кино, 1979
  2. Федор Раззаков — Коррупция в Политбюро: Дело «красного узбека»
  3. Большая советская энтсиклопедия: Ежегодник, Том 23. — Изд-во Советская энциклопедия, 1979. — стр. 167

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дом под жарким солнцем (Об одном. узб. худож. фильме). // Савайтес экранас, 29 октября 1978. — на литов. яз.; то же в парал., изд. «Экран недели» на рус. яз .
  • Дом под жарким солнцем // Советские художественные фильмы: 1976—1977. — М.: Нива России, 1995. — стр. 208
  • Дом под жарким солнцем // Госфильмфонд России