Допінг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Допінг (англ.: doping, ад англ.: dope — даваць наркотыкі) — тэрмін мае ўжыванне ў спорце не толькі да наркатычных рэчываў, але да любых рэчываў прыроднага ці сінтэтычнага паходжання, якія дазваляюць у выніку іх прыёму дамагчыся паляпшэння спартыўных вынікаў. Напрыклад могуць рэзка падымаць на кароткі час актыўнасць нервовай і эндакрыннай сістэм і цягліцавую сілу, да іх таксама адносяцца прэпараты, якія стымулююць сінтэз цягліцавых бялкоў пасля ўздзеяння нагрузак на цягліцы. Велізарная колькасць лекавых сродкаў маюць статус забароненых для спартсменаў падчас спаборніцтваў. Сучасная канцэпцыя ў галіне барацьбы з допінгам у спорце вышэйшых дасягненняў прыведзена ў антыдопінгавым Кодэксе САДА (Сусветнае антыдопінгавае агенцтва, заснаванае па ініцыятыве Міжнароднага Алімпійскага Камітэта — МАК). САДА кожны год выдае забаронены спіс прэпаратаў для спартсменаў і новыя версіі так званых стандартаў: міжнародны стандарт для лабараторый, міжнародны стандарт для тэставанняў і міжнародны стандарт для афармлення тэрапеўтычных выключэнняў.

Сёння прынята лічыць, што ўжыванне допінгу — гэта свядомы прыём рэчыва, залішняга для нармальнага функцыянавання арганізма спартсмена, альбо празмернай дозы лекаў, з адзінай мэтай — штучна ўзмацніць фізічную актыўнасць і цягавітасць на час спартыўных спаборніцтваў.