Дораці Гіш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дораці Гіш
Дата нараджэння 11 сакавіка 1898(1898-03-11)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 чэрвеня 1968(1968-06-04)[1][2][…] (70 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька James Leigh Gish[d]
Маці Mary Gish[d]
Муж James Rennie[d][4]
Прафесія кінаактрыса, тэатральная актрыса, актрыса, рэжысёр, аўтар
Узнагароды
IMDb ID 0321088
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дораці Гіш (англ.: Dorothy Gish; 11 сакавіка 1898, Дэйтан, Агая, ЗША — 4 чэрвеня 1968, Рапала, Італія) — амерыканская актрыса кіно, сястра Ліліян Гіш.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дораці Гіш нарадзілася ў Дэйтане 11 сакавіка 1898 года ў сям’і Джэймса Лі Гіша і Мэры Робінсан Мак-Конел, у якой, акрамя яе, была яшчэ старэйшая дачка — Ліліян. Пасля таго, як бацька кінуў сям’ю, маці прыйшлося шмат працаваць, у тым ліку актрысай, каб утрымліваць дачок.

Акцёрская кар’ера сясцёр Гіш пачалася ў 1912 годзе, пасля таго, як сяброўка Мэры Пікфард прадставіла іх дырэктару кінастудыі American Mutoscope & Biograph Company Дэвіду Грыфіту. Сумесны дэбют сясцёр у кіно адбыўся ў тым жа годзе ў фільме «Нябачны вораг».

За гады сваёй кар’еры Дораці з’явілася больш чым у ста фільмах, у многіх з якіх іграла таксама яе старэйшая сястра.

Зноскі