Другая паліцэйская часць Мінска
Другая паліцэйская часць Мінска — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка дарэвалюцыйнага Мінска ў XIX — пачатку XX стст. Яе мяжа спачатку супадала з мяжой Першай часці, далей ішла да Паліцэйскага моста, затым па Паліцэйскай вуліцы, ахоплівала з левага боку лукавіну Свіслачы, а ў раёне Віленска-Набярэжнай вуліцы перасякала раку, кіруючыся да скрыжавання вуліц Вялікай Татарскай і Замкавай, далей ішла па Уваскрасенскай і Нова-Раманаўскай да Койданаўскай вуліцы, якая адасабляла другую часць ад Трэцяй.
Раён Нямігі — гістарычны цэнтр Мінска, з якога пачынаўся горад. Але з развіццём капіталізму Другая часць зрабілася месцам канцэнтрацыі гарадскога гандлю, пераважна рознічнага, які абслугоўваў найбяднейшых гараджан і прыезджых сялян. Тут размяшчаліся мясныя рады, Рыбны рынак і шматлікія крамкі.
Забудова часці вылучалася вялікай шчыльнасцю. Асобныя камяніцы нават не мелі ўласных двароў. На вуліцах не высыхаў бруд і практычна адсутнічала зеляніна.
Кварталы гандлёвага раёна з’яўляліся месцам пражывання яўрэйскага насельніцтва.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994.— 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.