Дрыль
Дрыль (ням.: Drill[1]) — ручны, пнеўматычны або электрамеханічны інструмент, прызначаны для свідравання адтулін пры правядзенні будаўнічых, аддзелачных, сталярных, слясарных і іншых работ.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У 1895 годзе Вільгельм Файн вынайшаў электрадрыль (у той момант гэта быў першы электраінструмент).
У 1955 годзе фірма «Метаба» выпусціла першы серыйны дрыль ударнага дзеяння.
Ручны дрыль[правіць | правіць зыходнік]
Ручны дрыль — інструмент ручнога свідравання, выкарыстоўвае сілу чалавека. Ужываецца для свідравання адтулін у розных матэрыялах.
Зноскі
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 1 : А-Л. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С.427
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дрыль