Дубровенскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дубровенскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці
Заснавана 1945
Дырэктар Аляксандр Азаранка[1]
Тып ліцэй[d]
Вучняў Віцебская вобласць, Дубровенскі раён, г. Дуброўна, вул. Нікандравай, д. 31.
Сайт dgpl.by

Дубровенскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці — установа прафесійнага навучання ў горадзе Дуброўна.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сваю гісторыю ліцэй пачаў з 1 кастрычніка 1945 года. У кастрычніку 1945 года ў пасёлку Бабінічы Аршанскага раёна была створана школа механізацыі сельскай гаспадаркі. Школу механізацыі ўзначаліў Іван Пятровіч Бібікаў.

У 1963 годзе вучылішча было пераведзена з Бабінічаў у Дуброўна, а ў наступным годзе яно было перайменавана ў СПТВ-35.

У 1968 годзе быў здадзены новы навучальны корпус, а потым лабараторна-практычны корпус і інтэрнат. З 1970 года вучылішча было пераведзена ў разрад сярэдніх прафесійна-тэхнічных вучылішчаў. З 1 верасня 1984 года ў сувязі з рэформай агульнаадукацыйнай і прафесійнай школ — перайменавана ў Дубровенскае сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 171.

З 14 жніўня 2002 года — дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці[2].

Ліцэй вядзе падрыхтоўку рабочых кадраў па прафесіях на аснове базавай адукацыі:

  • «Тэхнічнае забеспячэнне сельскагаспадарчых работ. Эксплуатацыя і рамонт аўтамабіляў»;
  • «Тэхналогія зварачных работ. Эксплуатацыя і рамонт аўтамабіляў»;
  • «Лабараторныя даследаванні і вымярэнні ў вытворчасці. Грамадскае харчаванне»;
  • «Тэхналогія вытворчасці швейных вырабаў. Эксплуатацыя электронна-вылічальных машын».

На аснове сярэдняй адукацыі:

  • «Эксплуатацыя і рамонт аўтамабіляў».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Малчанава, І. «Захварэць» прафесіяй / І. Малчанава // Дняпроўская праўда (Дуброўна). — 2002. — 26 снеж. — С. 2.
  • Навумава, А. Кузня кадраў для народнай гаспадаркі / А. Навумава // Дняпроўская праўда (Дуброўна). — 2005. — 30 крас. — С. 3.
  • Навумава, А. А. Ліцэй чакае навучэнцаў / А. А. Навумава // Дняпроўская праўда (Дуброўна). — 2007. — 1 верас. — С. 1-2.
  • Пастернак, Т. Будущие трактористы изучают компьютеры / Т. Пастернак // Народнае слова. — 2010. — 30 кастр. — С. 3.
  • Старавойтова, Ю. Школьники гостили в Дубровенском лицее / Ю. Старавойтова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). — 2018. — 11 крас. — С. 4.