Дхарма
Дхарма (санскр.: धर्म, dharma IAST, «закон», «правіла») — індыйскі філасофскі або рэлігійны тэрмін, які выкарыстоўваецца для абазначэння маральнага абавязку, абавязкаў чалавека ці, у больш агульным значэнні — шляхі набожнасці. Слова «дхарма» літаральна перакладаецца як «тое, што ўтрымлівае ці падтрымлівае» (ад кораня дхр - «трымаць»), і звычайна перакладаецца на беларускую мову як «закон» і яго значэнне часта даецца як «універсальны закон быцця». У кантэксце індыйскіх моў тэрмін мае на ўвазе рэлігію чалавека. У большасці кірункаў індыйскай філасофіі дхарма выступае як цэнтральнае паняцце, якое выкарыстоўваецца для тлумачэння вышэйшай ісціны. У індыйскім гісторыка-філасофскім кантэксце тэрмін «дхарма» заўсёды увасабляў правільныя паводзіны ў жыцці ў адпаведнасці са Сусветнымі законамі. Сімвал дхарма - дхармачакра - цэнтральны матыў ў нацыянальным сцягу Індыі.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Lingat, Robert (1973). The Classical Law of India. University of California Press. ISBN 0520018982. http://books.google.com/books?id=Sauo8iSIj7YC&pg=PA3.
- Rosen, Steven (2006). Essential Hinduism. Greenwood Publishing Group. ISBN 0275990060. http://books.google.com/books?id=VlhX1h135DMC&pg=PA35.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Бібліятэка Берзіна — артыкулы і кнігі па тэорыі і практыцы будызму.
- Dharma-Karma-Samsara (англ.)