Дынастыя Басарабаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Руіны Курця-Веке — рэзідэнцыі Басарабаў у Бухарэсце — з бюстам самага знакамітага прадстаўніка дынастыі, Улада III Цэпеша

Басара́бы (рум. Basarabilor) — дынастыя кіраўнікоў княства Валахія з моманту яго заснавання напачатку XIV стагоддзя да сярэдзіны XVII стагоддзя. Назва паходзіць ад імя родапачынальніка — Басараба, асобы цюркскага, магчыма, кіпчакскага паходжання.

У XV стагоддзі дынастыя Басарабаў падзялілася на дзве канкуруючыя галіны — старэйшая насіла назву Данешці (у гонар заснавальніка, Дана I), а малодшая — Дракулешці (у гонар Улада II Дракула). Пераход у спадчыну прастола з гадамі станавіўся ўсё больш хаатычным, бо ўлада перадавалася не ад бацькі да сына, а легітымавалась баярскім саветам (хоць гэтыя выбары часцяком насілі фармальны характар). Манаполію Басарабаў на кіраванне Валахіяй перапыніў у 1592 годзе Аляксандр IV Злы — прадстаўнік дому Мушатаў, які традыцыйна кіраваў Малдавіяй. Напачатку XVII стагоддзя некалькі разоў на валашскі прастол узыходзілі прадстаўнікі роду Магіла і Краявеску, прычым апошнія лічылі сябе спадчыннікамі згаслай лініі Басарабаў-Данешці. Пазней прэтынзіі Краявеску на прыналежнасць да старэйшай галіны Басарабаў атрымалі ў спадчыну роднасныя ім Брынкавяну. Апошнім з нашчадкаў Улада II на валашскім прастоле быў Міхня III (у 1659 г.).

Імя Басарабаў парадаксальным чынам замацавалася за назвай вобласці Бесарабія, якая гістарычна ўваходзіла ў склад Малдаўскага княства і кіравалася не Басарабамі, а Мушатамі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]