Курця-Веке
Славутасць | |
Курця-Веке | |
---|---|
44°25′49″ пн. ш. 26°06′03″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | Brâncovenesc art[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ку́рця-Ве́ке (рум.: Curtea Veche — Стары двор), або Княжацкі двор (рум.: Curtea Domnească din Bucureşti) — ансамбль пабудоў у Бухарэсце пры палацы кіраўнікоў Валахіі і Румыніі. Уключае ў сябе таксама царкву Курця-Веке — храм Св. Антона і двор Ханул-луі-Манук.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У сярэдзіне XV стагоддзя Улад III Цэпеш пабудаваў на месцы ўмацаванняў XIV стагоддзя крэпасць, у якой 20 верасня 1459 года быў падпісаны афіцыйны дакумент, у якім упершыню згадваецца Бухарэст.
Праз стагоддзе гаспадар Мірча Чабанул пабудаваў у крэпасці царкву Святога Антона, у якой пазней каранаваліся кіраўнікі Румыніі. Цяпер гэта найстарэйшая царква Бухарэста. У XVIII стагоддзі межы крэпасці пашырыліся, па загаду кіраўніка Аляксандра Іпсілонты быў пабудаваны палац для ваяводаў, а крэпасць сталі называць Стары двор.
Археалагічныя раскопкі, якія праводзіліся на месцы крэпасці з 1953 года, дазволілі зрабіць з яе руінаў музей на вольным паветры.
Зноскі
- ↑ а б Wiki Loves Monuments monuments database — 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Курця-Веке
- crestinortodox.ro, Curtea Veche din Bucuresti (рум.)
- Museum Old Court (англ.)