Дыяпазон (хвалі)
Дыяпазон электрамагнітнага выпрамяне́ння, дыяпазон хваляў — умоўны інтэрвал частот (і адпаведных ім даўжыняў хваляў) электрамагнітнага выпрамянення, які выдзяляецца паводле пэўных фізічных характарыстык выпрамянення.
Гукавыя частоты
[правіць | правіць зыходнік]У акустыцы і гукатэхніцы частоты 20—20000 Гц, якія супадаюць з слыхавым дыяпазонам чалавека, вядомыя як гукавы́я частоты. Частоты 20—200 кГц вызначаюцца як ультрагук, а ніжэй за 20 Гц як інфрагук.
Радыёчастоты
[правіць | правіць зыходнік]Частоты вышэй за 3 кГц (даўжыня хвалі менш за 100 км, вельмі нізкія частоты, мірыяметровыя хвалі або звышдоўгія хвалі) і ніжэй за 3×1012 Гц (даўжыня хвалі больш за 0,1 мм, гіпервысокія частоты, дэцыміліметровыя хвалі або субміліметровыя хвалі) складаюць дыяпазоны радыёчастот або радыёдыяпазоны, і ў міжнародным рэгламенце радыёсувязі займаюць дыяпазоны 4—12. Частоты ад 30 МГц да 300 ГГц (рэгламентныя дыяпазоны 8—11) называюць ультракароткімі хвалямі.
Дыяпазоны радыёчастот дзеля розных сфер выкарыстання размяркоўваюцца згодна з міжнароднымі пагадненнямі.
Аптычны дыяпазон
[правіць | правіць зыходнік]У фізіцы выдзяляецца аптычны дыяпазон, з даўжынёй хвалі 1×10−3 — 1×10−9 м (1 мм — 2×10−3 мкм).
Часткай аптычнага з'яўляецца бачны чалавечым вокам светлавы дыяпазон або бачны дыяпазон (4—7×10−7 м або 400—750 нм або 4000—7500 ангстрэмаў). У сваю чаргу, у склад светлавога часам улучаюць таксама інфрачырвоны дыяпазон (больш за 750 нм) і ультрафіялетавы дыяпазон (менш за 400 нм).