Перайсці да зместу

Дыўрэтыкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дыўрэтыкі (мачагонныя сродкі) — рэчывы, якія паскорваюць вывядзенне мачы з арганізму. Месцам уздзеяння дыўрэтыкаў з’яўляецца нефрон. Да асноўных працэсаў мочаўтварэння адносяць клубочкавую фільтрацыю, канальцавую рэабсорбцыю і сакрэцыю. Дыўрэтыкі могуць уплываць на ўсе механізмы мочаўтварэння, але так як скорасць клубочкавай фільтрацыі з’яўляецца досыць стабільнай велічынёй, то найбольшы дыўрэтычны эфект атрымліваецца ў выніку змяншэння рэабсорбцыі.[1]

Механізм дзеяння і паказанні да ўжывання дыўрэтыкаў

Група Падгрупа (прэпарат) Механізм дзеяння
Салурэтыкі Ціазіды і ціазідападобныя дыўрэтыкі (Гідрахлорціазід, індапамід)

Петлявыя дыўрэтыкі (Фурасемід, тарасемід)

Інгібітары карбаангідразы (Ацэтазоламід)

Змяншаюць актыўны транспарт натрыя ці яго энергетычнае забяспачэнне ў картыкальным узыходным аддзеле пятлі Генле.

Змяншаюць транспарт іёнаў хлору праз люменальную мембрану клетак узыходнага аддзелу пятлі Генле, змяншаюць актыўны транспарт натрыя ў нефроне.

Змяншаюць абмен рэабсарбіраванага натрыя на іёны вадароду ў праксімальным канальцы.

Калійсберагаючыя дыўрэтыкі Антаганісты альдастэрона (Спіроналактон)

Блакатары натрыевых каналаў*

Уступаюць у канкурэнтнае ўзаемадзеянне з альдастэронам за сувязь с рэцэптарам да яго ў нырачных канальцах.

Змяншаюць пранікальнасць люменальнай клетачнай мембраны для іёнаў натрыя ў дыстальным канальцы.

Асматычныя дыўрэтыкі (Манітол) Павялічваюць пранікальнасць міжклетачных прамежкаў ва ўсіх аддзелах нефрону. Не рэабсарбіруецца, але парушае адваротнае ўсмоктванне вадкасці ў канальцах нефрону.
Акварэтыкі Перашкаджаюць дзеянню антыдыўрэтычнага гармону ў зборных трубачках і павялічваюць выдзяленне вады і (у малой ступені) электралітаў.

Зноскі

  1. Мартов В. Ю., Окороков А. Н. Лекарственные средства в практике врача. — М:. Мед. лит., 2010. — 2-е изд., перераб. и доп. — С. 208—219