Дэлара Бурхарт
Дэлара Бурхарт | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
3 лістапада 1992 (32 гады) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Сайт | delara-burkhardt.eu | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дэлара Бурхарт (ням.: Delara Burkhardt; нар. 3 лістапада 1992, Гамбург, Германія) — нямецкі палітык Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі, дэпутат Еўрапейскага парламента з 2019 года.[1] Яна з’яўляецца членам камітэта Еўрапейскага парламента па ахове навакольнага асяроддзя, грамадскага здароўя і харчовай бяспецы .
У дадатак да даручэнняў камітэта Бурхарт вядзе справы як член міжгрупы Еўрапейскага парламента па правах ЛГБТ ,[2] міжгрупы Еўрапейскага парламента па морах, рэках, астравах і прыбярэжных зонах[3] і рабочай групы Еўрапейскага парламента па пытаннях адказнага вядзення бізнесу.[4]
Бурхарт вырысла ў камуне Зік зямлі Шлезвіг-Гольштэйн. У 2012—2016 гадах атрымлівала адукацыю ў галіне паліталогіі ў Кільскім універсітэце імя Хрысціяна Альбрэхта.
23 кастрычніка 2020 года ўзяла шэфства над Алегам Мазговым, трэнерам і палітычным вязнем з Беларусі.[5][6] 4 лютага 2021 года ўзяла шэфства над Кацярынай Андрэевай, беларускай журналісткай і палітычнай зняволенай.[7]
Зноскі
- ↑ Alle Gewählte in alphabetischer Reihenfolge (ням.). Bundeswahlleiter . Праверана 2 снежня 2019.
- ↑ Members Міжгрупа Еўрапейскага парламента па правах ЛГБТ .
- ↑ Members 2019—2024 European Parliament Intergroup on Seas, Rivers, Islands and Coastal Areas.
- ↑ Members Responsible Business Conduct Working Group.
- ↑ MPs from Lithuania, Austria and Germany take over godparenthood for Yury Ulasau, Maryna Hlazava and Aleh Mazhou (англ.). Libereco — Partnership for Human Rights (23 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2021. Праверана 31 кастрычніка 2021.
- ↑ Депутатки из Литвы, Германии и Австрии присоединились к кампании солидарности с белорусскими политзаключенными (руск.). Праваабарончы цэнтр «Вясна». Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2020. Праверана 31 кастрычніка 2021.
- ↑ Members of Parliament from Switzerland, Germany and Ireland take over godparenthood for Yuliya Slutskaya, Katsiaryna Andreyeva and Vitold Ashurak (англ.). Libereco (4 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2021. Праверана 24 лютага 2021.