Дэлара Бурхарт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дэлара Бурхарт
дэпутат Еўрапейскага парламента
з 2 ліпеня 2019

Нараджэнне 3 лістапада 1992(1992-11-03) (31 год)
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
Сайт delara-burkhardt.eu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дэлара Бурхардт (ням.: Delara Burkhardt) (нар. 3 лістапада 1992) – нямецкі палітык Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі, якая займае крэсла дэпутата Еўрапейскага парламенту з 2019 года.[1] Яна з’яўляецца чальцом камітэта Еўрапейскага парламента па ахове навакольнага асяроддзя, грамадскага здароўя і харчовай бяспецы  (ням.).

У дадатак да даручэнняў камітэта Бурхардт вядзе справы як чалец міжгрупы Еўрапейскага парламента па правах ЛГБТ  (катал.),[2] міжгрупы Еўрапейскага парламента па морах, рэках, астравах і прыбярэжных зонах[3] і рабочай групы Еўрапейскага парламента па пытаннях адказнага вядзення бізнесу.[4]

Бурхардт вырысла ў камуне Зік  (ням.) зямлі Шлезвіг-Гольштэйн. У 2012–2016 гадах атрымлівала адукацыю ў галіне паліталогіі ва Універсітэце імя Хрысціяна Альбрэхта ў Кіле.

4 лютага 2021 года ўзяла шэфства над Кацярынай Андрэевай, беларускай палітычнай зняволенай.[5]

Зноскі

  1. Alle Gewählte in alphabetischer Reihenfolge (ням.). Bundeswahlleiter  (ням.). Праверана 2 снежня 2019.
  2. Members European Parliament Intergroup on LGBTI Rights.
  3. Members 2019-2024 European Parliament Intergroup on Seas, Rivers, Islands and Coastal Areas.
  4. Members Responsible Business Conduct Working Group.
  5. Members of Parliament from Switzerland, Germany and Ireland take over godparenthood for Yuliya Slutskaya, Katsiaryna Andreyeva and Vitold Ashurak (англ.). Libereco (4 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2021. Праверана 24 лютага 2021.

Шаблон:Накід