Перайсці да зместу

Дэмасцэна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дэмасцэна (англ.: demoscene) — кіберкультура, якая зарадзілася ў канцы 1970-х гадоў разам з распаўсюджваннем першых хатніх камп’ютараў. Гэта кірунак камп’ютарнага мастацтва, галоўнай асаблівасцю якога з’яўляецца выбудоўванне сюжэтнага відэашэрагу, які ствараецца ў рэальным часе камп’ютарам, па прынцыпе працы камп’ютарных гульняў. Такім чынам, дэма з’яўляецца сімбіёзам праграмавання і мастацтва[1]. Разнавіднасцямі дэмасцэны з’яўляюцца трэкерная музыка, піксельная графіка, ASCII art, ANSI art[2].

Зноскі

  1. Слово о демосцене
  2. About the Demoscene. Demoscene — The Art of Coding