Дэн Джэнсен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дэн Джэнсен
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Імя пры нараджэнні англ.: Daniel Ervin Jansen[1]
Спецыялізацыя канькабежны спорт[3][4]
Нарадзіўся 17 чэрвеня 1965(1965-06-17)[1][2] (58 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 183 см
Вага 88 кг[7]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дэніэл Эрвін «Дэн» Джэнсен (англ.: Daniel Erwin "Dan" Jansen; 17 чэрвеня 1965, Уэст-Эліс, Вісконсін) — амерыканскі канькабежац, алімпійскі чэмпіён 1994 года.

Дэн Джэнсен быў адным з наймацнейшых у свеце спрынтараў ў канцы 1980-х — пачатку 1990-х гадоў. Ён многа разоў выйграваў чэмпіянат свету і кубак свету ў спрынце.

На першай сваёй Алімпіядзе 1984 года ў Сараеве Дэн Джэнсен заняў чацвёртае месца на дыстанцыі 500 м (38,55) і 16-е на дыстанцыі 1000 м (1:18,73).

Джэнсен лічыўся фаварытам на спрынтарскіх дыстанцыях на Зімовых Алімпійскіх гульнях 1988 года ў Калгары. Але ў дзень забегаў на дыстанцыю 500 метраў ад лейкеміі памерла сястра Джэнсена. Джэнсен не змог сканцэнтравацца на спаборніцтвах. Ён упаў на дыстанцыях 500 і 1000 метраў.

На наступных алімпійскіх гульнях у 1992 годзе ў Альбервілі Джэнсен таксама быў фаварытам, але зноў не заваяваў ніводнага медаля, чацвёртае месца на 500 метраў (37,46).

Адзіны залаты медаль Джэнсен заваяваў на сваёй апошняй алімпіядзе ў 1994 годзе ў Лілехамеры. Ён выйграў дыстанцыю 1000 метраў з сусветным рэкордам. На дыстанцыі 500 метраў ён заняў восьмае месца з вынікам 36,68 секунд. На цырымоніі закрыцця алімпійскіх гульняў 1994 года Джэнсен быў сцяганосцам амерыканскай дэлегацыі. На гэтай алімпіядзе трэнерам Джэнсена быў першы алімпійскі чэмпіён на дыстанцыі 1000 метраў — Петэр Мюлер.

Зноскі