Дэфензіва
Jump to navigation
Jump to search
Дэфензіва (лац.: defensivus — ахоўны, фр.: défensive, ад фр.: défendre — ахоўваць). Састарэлае значэнне — абарончая тактыка на вайне[1].
У Польшчы назва дэфензіва адносілася, галоўным чынам, да контрразведкі і шырока ўжывалася да заканчэння савецка-польскай вайны 1919—1921 гг.
У перыяд паміж Першай і Другой сусветнымі войнамі — польская дзяржаўная арганізацыя, якая займалася контрразведкай і выконвала ролю палітычнай паліцыі[1][2]. Пасля акупацыі Польшчы, з 1939 года і да заканчэння Другой сусветнай вайны, дэфензіва перайшла на нелегальнае становішча і актыўна супрацоўнічала з брытанскімі спецслужбамі.
Падчас грамадзянскай вайны ў Расіі тэрмін выкарыстоўваўся таксама для абазначэння пятлюраўскай контрразведкі[3].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Дэфензіва — ВСЭ
- ↑ Польскія спецслужбы
- ↑ Организация «Прометей» и «прометейское» движение в планах польской разведки по развалу России/СССР — В. К. Былинин, А. А. Зданович, В. И. Коротаев