Епітым'я
Епітым’я (стар.-грэч.: ἐπιτίμιον; мн.л. ἐπιτίμια) — пакаранне ў выглядзе посту, доўгіх малітваў, якое накладваецца царквой на таго, хто парушае рэлігійныя нормы[1].
У Праваслаўнай царкве
[правіць | правіць зыходнік]Праваслаўнае кананічнае права вызначае епітым’ю не як пакаранне або карную меру за здзейсненыя грахі, але як «лекаванне духоўнае». Епітым’я не мае безумоўнай неабходнасці пры здзяйсненні споведзі. У праваслаўі епітым’я не лічыцца задавальненнем Бога за грахі, і яе можна не накладаць на таго, хто каецца, які шчыра раскайваецца і абяцае не паўтараць грахі.
У Каталіцкай царкве
[правіць | правіць зыходнік]Паводле Катэхізіса каталіцкай царквы, пасля адпушчэння грахоў чалавек павінен зрабіць яшчэ нешта, каб выправіць сваю віну. За грахі ён павінен прынесці «задавальненне» ці «змілаванне», якія таксама называюцца «эпітім’яй». Пры гэтым епітым’я, якая накладаецца духоўнікам, павінна шукаць духоўнага дабра таго, хто каецца і ў максімальнай ступені адпавядаць цяжкасці і прыродзе ўчыненых грахоў. Яна можа быць у малітве, у прынашэнні, у справах міласэрнасці, у служэнні бліжняму, у добраахвотных аскезах, у ахвярах.
Зноскі
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 1 : А—Л. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С.490