Ерэванскі заапарк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ерэванскі заапарк
Заснаваны 1950
Знаходзіцца Ерэван, вул. Мяснікяна, 20
Каардынаты 40°11′46″ пн. ш. 44°33′02″ у. д.HGЯO
Плошча 35 гектар
Жывёл 2749
Відаў 204
Дырэктар Рубен Хачатран
Вэб-сайт zoo.am
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ерэванскі заапарк (арм.: Երևանի կենդանաբանական այգի) — заапарк у горадзе Ерэване (сталіца Арменіі).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Заапарк налічвае 2749 жывёл 204 відаў.

У 2011 годзе ерэванскаму заапарку споўнілася 70 гадоў.

Будаўнічыя працы пачаліся ў 1941 годзе і былі завершаны ў 1950 годзе (у час Вялікай Айчыннай вайны будаўніцтва было прыпынена).

Адзін з аўтараў планавання заапарка — архітэктар Рыгор Агабабян.

Дырэктар заапарка — Рубен Хачатран.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

14 чэрвеня 1991 года на тэрыторыю заапарка зваліўся верталёт Мі-8, які перад гэтым сутыкнуўся ў паветры з правадамі ЛЭП. Пасля падання машына выбухнула і згарэла, загінулі тры члены экіпажа. На зямлі ніхто не пацярпеў, часткова разбурана металічная агароджа[1].

Зноскі

  1. Катастрофа Ми-8Т а/к Армянские авиалинии в Ереване. AirDisaster.ru. Праверана 26 студзеня 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]