Ешыбот

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Ешыбот (іўр.: יְשִׁיבָה, літаральна «сядзенне, паседжанне»; множны лік — іўр.: יְשִׁיבוֹת, яшыват), у яўрэйскай гісторыі — назва інстытуту, які з’яўляўся вышэйшай рэлігійнай навучальнай установай, прызначанай для вывучэння Вуснага Закону, галоўным чынам Талмуда. У пэўныя эпохі ешыбот выконваў таксама заканадаўчыя і судовыя функцыі. У апошнія стагоддзі ешыбот выконваў функцыі таксама падрыхтоўкі вучоных да звання рабіна.

Побач з тэрмінам «ешыбот» (які ўпершыню сустракаецца ў біблійнай кнізе «Муднасць Сыраха», 51:23, 29) для абазначэння гэтага інстытуту выкарыстоўваліся, у адпаведнасці з ягонымі функцыямі, назвы бэйт-мідраш (дом навучання), мэтыўта або мотва (па-арамейску — паседжанне), часам з вызначэннем раба (арам.: вялікае, значнае), бэйт-дын (дом суду), бэт-дын гадол (дом вялікага суду); ешыбот, які ўзначальвалася насі ў Эрэц-Ісраэль таксама называлася бэт-ва‘ад (дом сходу). Для абазначэньня ешыботаў талмудычнага пэрыяду і пэрыяду гаонаў у еўрапейскіх мовах выкарыстоўваецца панятак «акадэмія».


Вонкавыя спасылкі[правіць | правіць зыходнік]