Перайсці да зместу

Еўразійская пліта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Еўраазіяцкая пліта)
Літасферныя пліты. Еўразійская пліта паказана зялёным

Еўразійская пліта — літасферная пліта, якая пакрывае вялікую частку Еўразійскага кантынента. У Еўразійскую пліту не ўваходзяць Індастан, Аравійскі паўвостраў і частка ўсходняй Сібіры ўсходней Верхаянскага хрыбта. Заходняя частка Еўразійскай пліты распасціраецца да Сярэдняга Атлантычнага хрыбта і захоплівае частку Ісландыі. На поўначы еўразійскай пліты размешчаны велізарны шэльф, праз пасіўную кантынентальную ўскраіну пераходзячы ў басейн Паўночнага Ледавітага акіяна, і абмежаваны хрыбтом Гекеля. На поўдні Еўразійскай пліты размешчана велізарная калізіённая зона: пояс гор якія ўтварыліся ў выніку зачынення акіяна Тэціс і сутыкнення яе з Індастанскай плітай.

Геалагічная будова

[правіць | правіць зыходнік]

Еўразійская пліта займае велізарную плошчу — 67,800,000 км², гэта трэцяя па памеры пліта і яна ўтрымлівае больш усіх кантынентальнай кары. Яна мае вельмі працяглую гісторыю развіцця, і змяшчае мноства рознаўзроставых тэрэйнаў.