Еўрапейская Канвенцыя аб абароне Правоў Чалавека і асноўных свабод

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Натхнёная палажэннямі Усеагульнай дэкларацыі, Савет Еўропы прыняла Канвенцыю аб абароне Правоў Чалавека і асноўных свабод (ЕКПЧ). Гэты дакумент быў адкрыты для падпісання ў 1950 годзе. Тры асноўныя рысы надаюць Канвенцыі асаблівае значэнне:

  • правы і свабоды кожнага чалавека гарантаваныя ўсімі дзяржавамі-падпісантамі, або, як яны называюцца на міжнародна-прававой мове, "Дагаворнымі Бакамі";
  • ўпершыню ў рамках міжнароднага дагавора аб абароне правоў чалавека быў створаны канкрэтны механізм іх абароны;
  • парламенты і судовыя органы атрымалі трывалую падставу для прыняцця і тлумачэння законаў у галіне правоў чалавека.

ЕКПЧ і яе пратаколы гарантуюць:

  • Права на:
  1.   жыццё, свабоду і недатыкальнасць асобы;
  2.   справядлівае судовае разбіральніцтва па грамадзянскіх і крымінальных справах;
  3.   удзел і вылучэнне сваёй кандыдатуры на выбарах;
  4.   свабоду думкі, сумлення і рэлігіі;
  5.   свабоду выказвання думкі (уключаючы свабоду сродкаў масавай інфармацыі);
  6.   маёмасць і свабоду распараджацца ўласнасцю;
  7.   свабоду сходаў і аб'яднанняў.
  • Забараняюцца:
  1. катаванні і бесчалавечнае і зневажальнае абыходжанне;
  2.   смяротнае пакаранне;
  3.   рабства і прымусовая праца;
  4.   дыскрымінацыя ў рэалізацыі гарантаваных канвенцыяй правоў;
  5.   выправаджванне з краіны ўласных грамадзян або адмова ім ва ўездзе ў краіну;
  6.   калектыўнае выправаджванне замежнікаў.

Апроч таго, што ЕКПЧ - якая ўступіла ў сілу 3 верасня 1953 г. - абвясціла асноўныя правы чалавека, яна стварыла і адмысловы механізм іх абароны.

Першапачаткова гэты механізм уключаў тры арганізацыі, якія неслі адказнасць за забеспячэнне выканання абавязацельстваў, прынятых на сябе дзяржавамі - удзельнікамі Канвенцыі: Еўрапейскую Камісію па правах чалавека, Еўрапейскі Суд па правах чалавека і Камітэт міністраў Савета Еўропы.

Ад 1 лістапада 1998 г., па ўступленні ў сілу Пратакола № 11, першыя два з гэтых органаў былі заменены адзіным, пастаянна дзеючым Еўрапейскім Судом па правах чалавека. Яго месцазнаходжанне - Палац правоў чалавека ў Страсбургу (Францыя), дзе знаходзіцца і сам Савет Еўропы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]