Жаклін Кенэдзі Анасіс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Від на вадасховішча на поўначы Цэнтральнага парку

Жаклін Кенэдзі Анасіс (Jacqueline Kennedy Onassis Reservoir) — вадасховішча ў Цэнтральным парку Нью-Ёрку, 40°47′06,32″ пн. ш. 73°57′37,71″ з. д.HGЯO

Займае плошчу 43 гектара, аб'ём 3,8 млн. м³. Працягласць 2,5 км.

Існуе з 1862 года, аўтары стварэння вадасховішча — вядомыя дызайнеры Цэнтральнага парку Фрэдэрык Лоу Олмстэд і Калверт Вокс [1].

Возера атачае цікавы ландшафт з зараснікамі вішні Ёсіна і японскай вішні сорта Канзан, рададэндрану. Фаўна возера ўключае такія віды як крыжанка, канадская казарка, лысуха, гагары, паганкавыя, чаплі.

Зноскі

Панарама вадасховішча
Панарама вадасховішча


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]