Перайсці да зместу

Жарт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Жарт — кароткае апавяданне пра смешнае здарэнне, займальны выпадак; жанр фальклору[1].

У параўнанні з анекдотам, які высмейвае і сацыяльна-палітычныя з’явы, у жарце звычайна пацяшаюцца з асобных рыс і якасцей людзей, бытавых здарэнняў[1].

Жарт вызначаецца аднаэпізадычнасцю, нечаканай іранічнай развязкай; часта мае форму дыялога[1].

  • А. С. Фядосік. Жарт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 426. — 576 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Народныя ўсмешкі. — Мн., 1961.
  • Беларускія народныя жарты. — Мн., 1970.
  • Жарты, анекдоты, гумарэскі. — Мн., 1984.

Шаблон:Фальклор