Лютасць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Жорсткасць)

Лютасць, Жорсткасць, Бязлітаснасць — гэта сацыяльна-псіхалагічны феномен, які выяўляецца ў атрыманні задавальнення ад усвядомленага прычынення пакут жывой істоце непрымальным ў дадзенай культуры спосабам[1].

Прававая ацэнка[правіць | правіць зыходнік]

Тэрмін «жорсткасць» часта выкарыстоўваецца ў правазнаўстве і крыміналогіі, у дачыненні да абыходжання з жывёламі і дзецьмі. У цяперашні час жорсткае абыходжанне з жывёламі выклікае палеміку сярод юрыстаў, філосафаў і святароў.

Прычыны жорсткасці[правіць | правіць зыходнік]

Навукоўцы-псіхолагі адзначаюць, што звычайна жорсткія людзі — псіхічна нездаровыя людзі. Звычайна гэта адхіленне выклікаецца траўмамі ў псіхіцы (пасля крытычнага моманту; доўгага жорсткага абыходжання з суб'ектам або з-за іншай псіхічнай траўмы) або часовай стратай розуму (ужываннем наркотыкаў, шокам і таму падобнае).

Зноскі

  1. Ш. М. Абдулаев, Д. С. Абдулаева «ЖЕСТОКОСТЬ КАК ПСИХОСОЦИАЛЬНЫЙ ФЕНОМЕН» ПСИХОЛОГИЯ XXI ВЕКА сборник материал V международной научно-практической конференции молодых ученых © Ленинградский государственный университет им. А. С. Пушкина(ЛГУ), 2009