Юрыспрудэнцыя
Юрыспрудэнцыя, таксама юрыдычная навука, правазнаўства[1] (лац.: jūris prūdentia «правазнаўства», ад лац.: jūs, род. скл. jūris «права» і лац.: prūdentia «прадбачанне», «веданне») — комплексная навука, якая вывучае сутнасныя ўласцівасці дзяржавы і права; сукупнасць прававых ведаў; практычная дзейнасць юрыстаў і сістэма іх падрыхтоўкі.
Такім чынам, пад юрыспрудэнцыяй разумеюць некалькі ўзаемазвязаных паняццяў:
- 1.Навуку аб дзяржаве і праве, якія вывучаюць вынікі прававога рэгулявання і вылучаюць прававыя ідэі аб магчымасці ўнясення прагрэсіўных зменаў у механізм і спосабы рэгулявання грамадства.
- 2.Сукупнасць ведаў аб дзяржаве, кіраванні, праве, наяўнасць якіх дае падставу для прафесійнай юрыдычнай дзейнасці.
- 3.Практычнае прымяненне юрыдычных ведаў, дзейнасць юрыстаў.
- 4.Сістэму падрыхтоўкі спецыялістаў-юрыстаў у юрыдычных навучальных установах.
Зноскі
- ↑ Варыянты напісання ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.18., кн.1, Мн., 2004, С.218.