Арад (жудзец)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Жудзец Арад)
Арад
Герб
Герб
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1968
Насельніцтва
  • 410 143 чал. (1 снежня 2021)[2][3]
Плошча
  • 7 754 км²
Вышыня
над узроўнем мора
1 486 ± 1 м
Арад на карце
Часавы пояс UTC+2 і UTC+03:00
Код ISO 3166-2 RO-AR
Код аўтам. нумароў AR
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Арад (рум.: Județul Arad) — румынскі жудзец у рэгіёне Трансільванія (гістарычная вобласць Крышана).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Плошча — 7754 км² (3,6 % ад тэрыторыі Румыніі). Арад мяжуе з жудзецам Біхор на поўначы і паўночным усходзе, з жудзецом Алба на ўсходзе, з жудзецам Хунедаара на паўднёвым усходзе, з жудзецам Тыміш на поўдні і з Венгрыяй на захадзе. Тэрыторыю жудзеца Арад можна падзяліць на 2 геаграфічныя рэгіёны: горы — на ўсходзе і раўніна — на захадзе. Кожны з іх займае прыкладна палову ад плошчы Арада. Вышыня рэгіёна над узроўнем мора мяняецца ад 1489 м (на ўсходзе) да 100 м (на захадзе).

Арад мае тыповы ўмераны кантынентальны клімат. Сярэднегадавая тэмпература мяняецца ад 10 °C (на раўнінах) да 6-8 °C (ва ўзгорыстых і гарыстых раёнах). Сярэднегадавы ўзровень ападкаў змяняецца ад 565—600 мм (на раўнінах) і 700—800 мм (ва ўзгорыстай мясцовасці) да 800—1200 мм (у гарах).

Асноўныя рэкі — Мурэш і Крышул-Алб, рачная сетка прадстаўлена іх прытокамі.

Зноскі