Румынія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Румынія
рум.: Romania
Flag of Romania.svg Герб Румыніі
Сцяг Румыніі Герб Румыніі
EU-Romania.svg


Гімн: «Deșteaptă-te, române!»
Заснавана 5 лютага 1859
Дата незалежнасці 21 мая 1877 (ад Асманскай імперыі)
Афіцыйная мова Румынская
Сталіца Бухарэст
Найбуйнейшыя гарады Бухарэст, Ясы, Цімішаара, Канстанца, Галац
Форма кіравання Прэзідэнцка-парламенцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Старшыня Сенату
Старшыня Палаты Дэпутатаў
Клаўс Яханіс
Віктар Понта
Кэлін Папеску-Тэрычану
Валерыу Згоня
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
83-я ў свеце
238.391 км²
3
Насельніцтва
• Ацэнка (2014)
• Перапіс (2011)
Шчыльнасць

19.942.642 чал. (58-я)
20.121.641 чал.
84,4 чал./км²  (118-я)
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2013)
  • На душу насельніцтва

$372,017 млрд  (46-ы)
$18.365  (61-ы)
ВУП (намінал)
  • Разам (2013)
  • На душу насельніцтва

$191,581 млрд  (51-ы)
$9.607  (72-ы)
ІРЧП (2013) 0,785 (высокі) (54-ы)
Этнахаронім Румыны
Валюта Румынскі лей (RON)
Інтэрнэт-дамены .ro, .eu
Код ISO RO
Тэлефонны код +40
Часавы пояс +2

Румы́нія (рум.: România [romɨˈni.a]) — краіна, якая знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы Балканскага паўвострава ў паўднёва-ўсходняй Еўропе. Паводле дадзеных перапісу 2015 года насельніцтва Румыніі складае больш за 19 млн. жыхароў. Сталіца краіны, горад Бухарэст з насельніцтвам каля двух мільёнаў чалавек, з'яўляецца адным з найбуйнейшых гарадоў Еўропы паводле колькасці насельніцтва.

Румынія мае сухапутныя межы з Украінай на поўначы і ўсходзе, Малдовай на паўночным усходзе, Балгарыяй на поўдні, Сербіяй на паўднёвым захадзе і Венгрыяй на захадзе. На ўсходзе краіна абмываецца Чорным морам. Рака Дунай, другая па працягласці рака ў Еўропе, бярэ пачатак у Германіі і цячэ на паўднёвы ўсход 2857 км, праходзячы праз дзесяць краін да ўпадзення ў Дэльту Дуная ў Румыніі. Карпацкія горы і іх найвышэйшая кропка, гара Малдавяну высатой у 2544 м, перасякаюць краіну з поўначы на паўднёвы захад.

Сучасная Румынія ўзнікла ў межах старажытнарымскай правінцыі Дакіі і была сфармавана ў 1859 годзе праз асабістую унію дунайскіх княстваў Малдавіі і Валахіі. Новая дзяржава прыняла афіцыйную назву «Румынія» ў 1866 годзе і атрымала незалежнасць ад Асманскай імперыі ў 1877 годзе. У канцы Першай сусветнай вайны да суверэннага Каралеўства Румынія далучыліся Трансільванія, Букавіна і Бесарабія. У Другой сусветнай вайне Румынія ваявала на баку Нацысцкай Германіі да 1944 года, пасля чаго далучылася да Саюзнікаў і была акупаваная войскамі СССР. Пасля вайны краіна страціла тэрыторыі, а таксама стала сацыялістычнай дзяржавай і членам Варшаўскай дамовы. Пасля рэвалюцыі 1989 года Румынія пачала пераход да дэмакратычнага ладу і капіталістычнай рынкавай эканомікі.

Пасля хуткага эканамічнага росту ў пачатку 2000-х гадоў Румынія мае эканоміку, заснаваную пераважна на сферы паслуг, а таксама з'яўляецца вытворцам і экспарцёрам машын і электрычнай энергіі з удзелам такіх кампаній як «Dacia» і «OMV Petrom S.A.». Дзяржава з'яўляецца многіх міжнародных арганізацый, уключаючы Арганізацыю Аб'яднаных Нацый, НАТА (з 2004 года) і Еўрапейскага Саюза (з 2007 года). Значная большасць насельніцтва ідэнтыфікуе сябе як праваслаўныя хрысціяне і выкарыстоўвае румынскую мову. Маючы багатую культурную гісторыю, Румынія была домам уплывовых мастакоў, музыкаў, вынаходнікаў, спартсменаў, а таксама мае мноства турыстычных славутасцяў.

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Назва краіны паходзіць ад лац.: romanus — «рымскі».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Vista-xmag.png Асноўны артыкул: Гісторыя Румыніі

Дзяржаўны лад і палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Vista-xmag.png Асноўны артыкул: Дзяржаўны лад і палітыка Румыніі

Главой рэспублікі з'яўляецца прэзідэнт, вышэйшы заканадаўчы орган — двухпалатны Парламент.

Заканадаўчая ўлада[правіць | правіць зыходнік]

Vista-xmag.png Асноўны артыкул: Парламент Румыніі і Прэм'ер-міністр Румыніі
Senate of Romania, 2012-2016.svg
Chamber of Deputies of Romania, 2012-2016.svg
Дыяграмы, якія паказваюць партыйны склад сената і палаты дэпутатаў склікання 2012 года адпаведна.
Каляровыя часткі адлюстроўваюць прапорцыі прадстаўніцтва партый.
Адпаведнасць колеру пэўнай партыі паказана ў табліцы ўнізе.
Колер Партыя Месцаў у сенаце Месцаў у палаце дэпутатаў
Сацыял-дэмакратычная партыя 63 132
Нацыянальная ліберальная партыя 53 113
Альянс лібералаў і дэмакратаў 14 23
Дэмакратычны альянс венграў у Румыніі 7 16
Этнічныя меншасці 0 17
Незалежныя 20 56

Знешняя палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Vista-xmag.png Асноўны артыкул: Знешняя палітыка Румыніі

Беларуска-румынскія адносіны[правіць | правіць зыходнік]

20 снежня 1991 Румынія прызнала незалежнасць Рэспублікі Беларусь і 14 лютага 1992 года былі ўсталяваныя дыпламатычныя адносіны паміж дзвюма краінамі. У 1992 годзе Румынія адкрыла пасольства ў Мінску. Яго кіраўніцтва забяспечваецца на ўзроўні часовага паверанага ў справах. У 1994 годзе Рэспубліка Беларусь адкрыла ў Бухарэсце генеральнае консульства, якое ў 1995 годзе было пераўтворана ў пасольства.

Фізіка-геаграфічная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Геаграфічнае становішча[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Vista-xmag.png Асноўны артыкул: Насельніцтва Румыніі

Колькасць, рассяленне[правіць | правіць зыходнік]

Гарады[правіць | правіць зыходнік]

Vista-xmag.png Асноўны артыкул: Гарады Румыніі

Нацыянальны склад[правіць | правіць зыходнік]

Мовы[правіць | правіць зыходнік]

Vista-xmag.png Асноўны артыкул: Румынская мова і Мовы Румыніі

Рэлігійны склад[правіць | правіць зыходнік]

Vista-xmag.png Асноўны артыкул: Рэлігія ў Румыніі

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]