Біятэхналагічны факультэт ВДАВМ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Біятэхналагічны факультэт ВДАВМ
Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны
Заснаваны жнівень 1933
vsavm.by/biotexnologiche…

Біятэхналагічны факультэт ВДАВМ — структурнае падраздзяленне Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заатэхнічны факультэт адкрыты ў жніўні 1933 года ў выніку аб’яднання Віцебскага ветэрынарнага інстытута і Беларускага дзяржаўнага інстытута свінагадоўлі. Першы набор студэнтаў для навучання на дзённым (вочным) аддзяленні складаўся з 30 чалавек. Першапачаткова ў склад заатэхнічнага факультэта ўваходзілі тры кафедры: кармлення сельскагаспадарчых жывёл, прыватнай жывёлагадоўлі, эканоміі і арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці[1].

У 1934 годзе адбыўся першы выпуск спецыялістаў з прысваеннем кваліфікацыі «Навуковы заатэхнік», паколькі ў Віцебск былі перакладзены студэнты старэйшых курсаў былога інстытута свінагадоўлі[2].

У 1938 годзе заатэхнічны факультэт быў пераведзены ў Ленінградскі сельскагаспадарчы інстытут[2].

У 1950 годзе быў адноўлены заатэхнічны факультэт. У 1973 годзе заатэхнічны факультэт быў перайменаваны ў зоаінжынерны. Гэта выклікала ўвядзенне новых дысцыплін, павелічэнне аб’ёмаў гадзін па дысцыплінах, якія вывучаліся ва ўстанове[1].

З 1996 года адкрыта спецыялізацыя па племянной справе на зоаінжынерным факультэце[1].

У 2008 годзе былі адкрыты 2 новыя спецыяльнасці «Ветэрынарная фармацыя» і «Ветэрынарная санітарыя і экспертыза» выпускнікам якіх прысвойваюцца кваліфікацыі «Правізар ветэрынарнай медыцыны» і «Ветэрынарна-санітарны ўрач». У сувязі з адкрыццём новых спецыяльнасцяў з 10 верасня 2009 года зоаінжынерны факультэт быў рэарганізаваны ў біятэхналагічны[3].

Структура[правіць | правіць зыходнік]

У структуру факультэта ўваходзяць 8 кафедраў[4]:

  • генетыкі і развядзенні сельскагаспадарчых жывёл;
  • кармленні сельскагаспадарчых жывёл;
  • прыватнай жывёлагадоўлі;
  • тэхналогіі вытворчасці прадукцыі і механізацыі жывёлагадоўлі;
  • кормавытворчасці;
  • ветэрынарна-санітарнай экспертызы;
  • хіміі;
  • радыялогіі і біяфізікі;

Дэканы[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]