Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны
(ВДАВМ)
LogoVGAVM.jpg
Vitsebskaya-akademiya-veterynarny-medycyny20.jpg
Міжнародная назва: Vitebsk State Academy of Veterinary Medicine
Дэвіз: «Чалавечая медыцына захоўвае чалавека, ветэрынарная медыцына аберагае чалавецтва»
Заснаваны: 1924
Тып: дзяржаўны
рэктар: Антон Іванавіч Ятусевіч
Студэнты: больш за 5500
Выкладчыкаў: 355
Размяшчэнне: Сцяг Беларусі Беларусь, Віцебск
Юрыдычны адрас: 220116, Сцяг Беларусі Беларусь, Віцебск, вул. 1-я Даватара 7/11
Узнагароды: Ордэн «Знак Пашаны»
Сайт: vsavm.by
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

УА «Віцебская ордэна „Знак Пашаны“ дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны» (ВДАВМ, руск.: Витебская ордена «Знак почёта» государственная академия ветеринарной медицины) — адзіная ВНУ Беларусі ў галіне ветэрынарыі. Да 1994 года акадэмія была вядомая як «Віцебскі ордэна „Знак Пашаны“ ветэрынарны інстытут імя Кастрычніцкай рэвалюцыі». Знаходзіцца ў Віцебску, вул. 1-я Даватара, 7/11.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснавана як ветэрынарны інстытут у 1924 годзе на базе Віцебскага вышэйшага сельскагаспадарчага тэхнікума (заснаваны ў 1921), губернскага ветэрынарна-заалагічнага музея, ветэрынарнай бактэрыялагічнай лабараторыі (заснавана ў 1913). У тым жа годзе прысвоена імя Кастрычніцкай рэвалюцыі.

1 кастрычніка 1994 г. інстытут ператвораны ў акадэмію ветэрынарнай медыцыны.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Мазаіка з маёлікі і надваконне-какошнік

Акадэмія знаходзіцца ў былым будынку Пазямельна-сялянскага банку, пабудаваным ў 1917 годзе (архітэктар Тарасаў) у псеўдарускім стылі. 2-павярховы будынак Е-падобны ў плане на цокальным паверсе, з 3 бакоў фланкаваны вежамі. Вежа на рагу вуліц Баўмана і Даватара вылучаецца маштабнасцю, мае выразнае карнізнае дзяленне машыкуляй і 3-ярусны шацёр з «цыбулінкай». Галоўны ўваход завяршаецца кілепадобным франтонам з мазаічным маёлікавым пано, у цэнтры якога стылізаваны герб Віцебскай губерні.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Кафедра ветэрынарнай экспертызы імя Х. С. Гарагляда
  • 5 факультэтаў
  • 28 кафедраў
  • аграрны каледж у Лужасне
  • філіял у горадзе Рэчыца
  • цэнтральная навукова-даследчая лабараторыя
  • лабараторыя інфармацыйных тэхналогій

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

Кафедра батанікі і харчазнаўства
  • ветэрынарнай медыцыны,
  • біятэхналагічны,
  • завочнага навучання,
  • павышэння кваліфікацыі,
  • давузаўскай падрыхтоўкі.

Пры акадэміі працуюць аспірантура і дактарантура па ветэрынарнай, сельскагаспадарчай і біялагічнай спецыяльнасцях, функцыянуюць саветы па абароне дысертацый на атрыманне вучонай ступені доктара і кандыдата навук па пяці навуковых спецыяльнасцях.

Сёння ў акадэміі працуюць 323 выкладчыкі, сярод іх 137 кандыдатаў і 23 дактары навук.

Навучаецца 4891 студэнтаў. Усяго на вочных факультэтах навучаецца 2550 студэнтаў, з іх 2161 на факультэце ветэрынарнай медыцыны, 389 — на зааінжынерным, 1295 — на завочным факультэце. На факультэце павышэння кваліфікацыі за год праходзяць перападрыхтоўку 2500 чалавек. Рэктар акадэміі — доктар ветэрынарных навук, прафесар, Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь Антон Іванавіч Ятусевіч.

Рэктары[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя выпускнікі і выкладчыкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — 604 с.: іл. ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8 — С. 440.
  2. Порохов Фёдор Фёдорович(руск.)  // Сайт акадэміі
  3. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 314.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]