Зайцава (археалагічны помнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Зайцава — археалагічны помнік: гарадзішча. Знаходзіцца каля в. Лёпіна (Віцебскі раён), на левым беразе р. Каспля пры ўпадзенні ў яе ручая, на мысе вышынёй 30 м. Пляцоўка трохвугольнай формы, даўжыня бакоў каля 50—60 м. З боку поля — рэшткі вала вышынёй 1,5 м.

У 1955 і 1956 гадах Л. В. Аляксееў выявіў і даследаваў гарадзішча[1].

Зноскі

  1. Археалагічныя даследаванні на тэрыторыі Віцебскага раёна / Падрыхт. У. І. Мезенцаў // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Віцебскага раёна / Рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; Укл. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2004. — 772 с.: іл. — С. 33. — ISBN 985-02-0647-0.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Археалагічныя помнікі раёна // Памяць: Віцебскі раён: Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі / Рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; Укл. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2004. — 772 с.: іл. — С. 30. — ISBN 985-02-0647-0.