Бенін (заліў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Заліў Бенін)
Бенін
Заліў Бенін (Bight of Benin) на карце Гвінейскага заліва
Заліў Бенін (Bight of Benin) на карце Гвінейскага заліва
5°00′ пн. ш. 2°05′ у. д.HGЯO
Краіна
Тыпзаліў 
Даўжыня берагавой лініі640 км
Бенін (заліў) (Афрыка)
Бенін (заліў)

Бені́н (англ.: Bight of Benin) — заліў у Атлантычным акіяне на паўднёвым узбярэжжы Заходняй Афрыкі, складовая частка Гвінейскага заліва.

Распасціраецца на 640 км на ўсход ад мыса Сент-Пол (Гана) да вусця ракі Нігер. Даўжыня заліва 125[1] км, глыбіні больш за 3[1] км. Бераг нізінны, забалочаны, з лагунамі і пратокамі. Воды заліва Бенін абмываюць узбярэжжы Ганы, Тога, Беніна, Нігерыі. У вусцях рэк і па берагах лагун — мангравыя зараснікі, за імі другасныя саванны (на захадзе) і вечназялёныя лясы (на ўсходзе). Прылівы паўсутачныя, вышынёй да 1,7[1] м. У заліў упадаюць шмат рэк, у т.л. правы рукаў дэльты Нігера, буйныя рэкі Вольта і Мона. Буйныя парты — Ламэ, Катану, Лагас.

Узбярэжжа заліва вядома як адным з галоўных раёнаў гандлю рабамі ў Афрыцы ў XVI—XVIII стагоддзях.

Зноскі

  1. а б в Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 324. — 672 с. с илл. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 324. — 672 с. с илл. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]