Замак Аточэц
Замак | |
Аточэц | |
---|---|
45°50′16,73″ пн. ш. 15°14′04,82″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Славенія |
Месцазнаходжанне | на востраве на рацэ Крка |
Першае згадванне | 1252 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Замак Аточэц — сярэднявечны замак.
Размешчаны ў Славеніі ў 7 км ад горада Нова-Места. Першая згадка аб замку адносіцца да 1252 года.
Замак пабудаваны на маленькім астраўку на рацэ Крка. Цэнтральная частка замка збудаваная, па ўсёй верагоднасці, у XIII-XIV стагоддзях. У XIV стагоддзі замак быў абнесены сцяной, аднак у наступныя часы ўмацаванні былі разабраныя. У XVII стагоддзі жылыя пакоі былі перабудаваныя, а палацавая капэла была распісаная фрэскамі ў рэнесансным духу. Улетку 1942 года замак быў спалены партызанамі і да 1952 года не аднаўляўся. Пасля рэстаўрацыі тут была пабудавана гасцініца. Зараз ён уяўляе добра захаваны ўзор раманскай архітэктуры.
Вакол замка разбіты парк у англійскім стылі, а непадалёк маюцца тэрмальныя мінеральныя крыніцы Шмар'ешке Топліцэ (4 км), Даленьске Топліцэ (20 км.)