Перайсці да зместу

Замак Кумамота

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Замак
Замак Кумамота
яп.: 熊本城
Галоўная вежа замка
Галоўная вежа замка
32°48′22″ пн. ш. 130°42′21″ у. д.HGЯO
Краіна  Японія
Горад Кумамота
Заснавальнік Като Кіёмаса
Дата заснавання 1601
Будаўніцтва 16011607 гады
Дата скасавання 1877
Вышыня 29,5 м
Матэрыял драўніна і бетон
Стан музей
Сайт manyou-kumamoto.jp/castl…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

За́мак Кумамота (яп.: 熊本城 кумомото-дзё:) — старажытны замак раўніннага тыпу ў горадзе Кумамота, прэфектура Кумамота (раней — правінцыя Хіго), Японія. Таксама вядомы пад назвай «замак гінкга» (яп.: 銀杏城) ці «замак крумкача» (яп.: 烏城).

Замак Кумамота ўваходзіць у спіс нацыянальных скарбаў Японіі.

Галоўная вежа тэнсю

Першапачаткова на тэрыторыі будучага замка знаходзіўся невялікі форт, пабудаваны ў перыяд паміж 1469 і 1487 гадамі.

На працягу больш за сямі гадоў (з 1601 па 1607 год) форт быў перабудаваны і пашыраны па загадзе даймё Като Кіёмаса. Пры пабудове Като выкарыстоўваў ведаў, атрыманыя падчас вайны з Карэяй — замак атачылі крапасной сцяной, агульнай даўжынёй 13 км, у межах замка для патрэб гарнізона былі выкапаны 120 студняў з пітнай вадой, пасаджаны арэхавыя дрэвы.[1] Праз 50 гадоў замак перайшоў у валоданне кіраўнікам правінцыі Хіго — клану Хасакава.

Пасля рэстаўрацыі Мэйдзі ў 1874 годзе замак перастаў выкарыстоўвацца. У 1877 годзе падчас сацумскага паўстання пасля пяцідзесяцідзённай аблогі замак быў захоплены, частка замка згарэла, захаваўся толькі каменны падмурак і вежа Уто.

У 1960 годзе замак быў адрэстаўраваны, галоўная вежа замка была адноўлена з выкарыстаннем жалезабетону. Плошча адрэстаўраванага замка нашмат меншая за першапачатковую, але нават цяпер складае 760 тыс. м².[2]

У наш час замак выкарыстоўваецца як музей. Экспанатамі з'яўляюцца адзенне, зброя і самурайскія даспехі.

Зноскі

  1. Stephen Turnbull. Японскія замкі. 1540-1640 = Japanese Castles 1540-1640. — Osprey Publishing, 2003. — С. 59. — 64 с. — ISBN 1-84176-429-9.
  2. Артыкул «Знаёмцеся — прэфектура Кумамота»(недаступная спасылка) на сайце Японія сёння