Заходняе хрысціянства
Заходняе хрысціянства — умоўны абагульняючы тэрмін, які аб’ядноўвае Лацінскую Царкву, Пратэстанцтва і супольнасці, што аддзяліся ад іх, такія як старакаталіцкая царква, незалежны каталіцызм і рэстаўрацыянізм.
Пераважная большасць з 2,3 мільярдаў хрысціян свету — заходнія хрысціяне (каля 2 мільярдаў — 1,2 мільярда лаціна-католікаў і 800 мільёнаў пратэстантаў). Першапачатковы і дагэтуль асноўны кампанент, Лацінская царква, развівалася пры біскупе Рыма ў былой Заходняй Рымскай імперыі ў антычнасці. З лацінскай царквы ўзнікла вялікая разнастайнасць незалежных пратэстанцкіх канфесій, у тым ліку лютэранства і англіканства, пачынаючы з пратэстанцкай Рэфармацыі ў 16-м стагоддзі, як і незалежны каталіцызм у 19-м стагоддзі. Такім чынам, тэрмін «заходняе хрысціянства» не апісвае адну супольнасць або рэлігійную канфесію, але ўжываецца для адрознення ўсіх гэтых канфесій разам ад усходняга хрысціянства.
Назва звязана з тым, што названыя кірункі хрысціянства гістарычна ўзніклі на тэрыторыі Заходняй Рымскай імперыі.
Як правіла, самі прадстаўнікі гэтых канфесій сябе «заходнімі хрысціянамі» не называюць. Гэты тэрмін часцей выкарыстоўваецца сярод прыхільнікаў усходняга хрысціянства, а таксама рэлігіязнаўцаў і спецыялістаў, якія вывучаюць гісторыю хрысціянства.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх