Зашрубка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зашрубкі з крыжовым і прамым джалам
Джалы крыжовай і прамой зашрубкі

За́шрубка[1], адкру́тка, шру́бнік[2] — прылада, прызначаная для адшрубоўвання і закручвання шрубаў і іншых дэталяў з разбярствам, на галоўцы якіх маецца шліц (паза). Найпрасцейшая зашрубка ўяўляе сабой звычайна стрыжань з лязом (джалам), якое пры працы ўстаўляюць у шліц, іншы канец стрыжня забяспечаны драўлянай або пластмасавай дзяржальняй.

У залежнасці ад тыпу шліца на галоўцы дэталі выкарыстоўваюцца зашрубкі з рознымі тыпамі лёзаў.

Змены канструкцыі[правіць | правіць зыходнік]

Сустракаюцца ніжэй пералічаныя змены канструкцыі.

Храпавы механізм[правіць | правіць зыходнік]

Больш складаным варыянтам зашрубкі з’яўляецца зашрубка з храпавым механізмам, дзякуючы якому стрыжань з лязом вольна пракручваецца ў дзяржальні ў адным напрамку. Такая канструкцыя дазваляе працаваць зашрубкай, не адрываючы рукі ад дзяржальні і не вымаючы лязо зашрубкі з шліца дэталі. У залежнасці ад выконваемых функцый (адшрубоўвання або закручвання) патрабуецца змяніць напрамак пракручвання стрыжня і храпавы механізм забяспечваецца для гэтага рычажком-перамыкальнікам.

Дыэлектрычнае пакрыццё[правіць | правіць зыходнік]

Выкарыстоўваецца пры рабоце з абсталяваннем, якое знаходзіцца пад напругай. У гэтым выпадку выраб пакрываюць адмысловым ізалявальным пакрыццём. Такая ізаляцыя разлічваецца на ўстаноўленыя мяжы напружання. На ручцы гэта паказваецца ў маркіроўцы.

Зашрубка са зменным наканечнікам[правіць | правіць зыходнік]

Выпускаюцца таксама ўніверсальныя зашрубкі, якія ўяўляюць сабой дзяржальню (з храпавым механізмам або без яго), да якой магчыма далучыць (з дапамогай цанткавага заціску, магнітнай шасціграннай пазы або іншым спосабам) цэлы набор джалаў пад розныя тыпы і памеры шліцаў.

Корба[правіць | правіць зыходнік]

Ужываюць і механічныя зашрубкі, якія ўстаўляюцца ў патрон корбы.

Электрычная зашрубка[правіць | правіць зыходнік]

Развіццём ідэі зашрубкі з’яўляецца акумулятарная электразашрубка.

Зноскі

  1. Ластоўскі В. Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік. Коўна, 1924. — С. 425
  2. Тэхнічная тэрміналёгія. Менск: Інстытут мовазнаўства, 1932.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]