Заўзятар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Фанаты на сольным канцэрце ў Буэнас-Айрэсе, Аргенціна

Заўзятар, або балельшчык — заўзяты аматар. Асоба, зацікаўленая нейкай публічнай дысцыплінай, найчасцей спартыўнай. Таксама той, хто перажывае або клапоціцца пра што-небудзь, імкнецца дапамагчы нейкай справе.

Актыўна ўдзельнічае ў мерапрыемствах, звязаных з ягонай улюбёнай дысцыплінай. Да заўзятараў залічваюцца найперш наведвальнікаў стадыёнаў, спартыўных залаў і іншых аб’ектаў, але таксама і тэлегледачоў спартыўных мерапрыемстваў. Роля сапраўднага заўзятара — падтрымаць сваю каманду, улюбёнага спартсмена, краіну як у перамогах, так і ў паразах.